Ужо сёньня: дзень памяці Янкі Купалы

Помнік Янку Купалу ў Вязынцы

Падзеі 28 чэрвеня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Дата дня

28 чэрвеня 1942 году ў Маскве загінуў Янка Купала. Народны паэт Беларусі ўпаў зь лесьвіцы ў гатэлі «Масква». Купала быў пахаваны ў Маскве на Ваганькаўскіх могілках, а праз 20 гадоў ягоны прах быў перавезены ў Беларусь.

Таксама ў гэты дзень

1660 — перамога войска ВКЛ і Кароны над маскоўскай рацьцю ў бітве пад Палонкаю. Пералом у вайне, пачалося вызваленьне захопленых земляў Вялікага Княства.

1914 — эрцгерцаг Фэрдынанд і ягоная жонка былі забітыя ў Сараеве.

1941 — Менск быў заняты нямецкімі войскамі.

2017 — у Менску адбыліся першыя вызваленьні фігурантаў справы «Белага легіёну».

Справа «Белага легіёну» разгарнулася пасьля таго, як 21 сакавіка 2017 году Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі «затрымалі дзясяткі баевікоў», якія «трэніраваліся ў лягерах са зброяй». Цягам некалькіх дзён стала вядома пра 35 затрыманых. 30 лістапада 2017 году Сьледчы камітэт спыніў крымінальную справу, бо дзеяньні яе фігурантаў не маюць грамадзкай небясьпекі і не нанесьлі шкоды.

У гэты дзень нарадзіліся

1641 — Марыя Казімера д’Арк’ен, каралева польская й вялікая княгіня літоўская, жонка Яна Сабескага.

1712 — Жан-Жак Русо, францускі філёзаф.

1891 — Павал Валошын, дзяяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, публіцыст.

1923 — Уладзімер Чантурыя, беларускі архітэктар і пэдагог, аўтар «Гісторыі архітэктуры Беларусі да 1917 году».

1941 — Алена Макарэўская, беларуская мовазнаўца, кандыдат філялягічных навук.

У памяці

1586 — Прымаж Трубар, славенскі першадрукар і перакладчык Бібліі.

1794 — Ігнацы Якуб Масальскі, грамадзкі і палітычны дзяяч Рэчы Паспалітай, мэцэнат.