«Духоўнік Пуціна» стаў мітрапалітам

Ціхан (Георгій Шаўкуноў). Фота 2012 году

Кіраўнік Патрыяршай рады па культуры, япіскап Ціхан (Шаўкуноў) атрымаў новую пасаду — мітрапаліта Пскоўскага і Порхаўскага. Такім чынам, ён зможа ў будучыні прэтэндаваць на вылучэньне кандыдатам на пост патрыярха Расейскай праваслаўнай царквы.

Рашэньне пра новую пасаду япіскап Ціхана абвешчана ўвечары 14 траўня пасьля пасяджэньня Сьвятога царкоўнага сыноду, які праходзіў па традыцыі за зачыненымі дзьвярыма.

У расейскіх мэдыях пра Шаўкунова пішуць як пра чалавека, набліжанага да прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, яго духоўніка. Ціхан Шаўкуноў — галоўны рэдактар парталу «Православие. ру», папулярнага сярод праваслаўных інтэрнэт-рэсурсу.