Пуцін унёс у Дзярждуму кандыдатуру на пасаду прэм’ера

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін прапанаваў Дзяржаўнай думе кандыдатуру Дзьмітрыя Мядзьведзева на пасаду кіраўніка ўрада. Аб гэтым паведамляецца на сайце прэзыдэнта.

Раней у Маскве адбылася цырымонія ўступленьня ў пасаду абранага прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна. Адразу пасьля інаўгурацыі ўрад пайшоў у адстаўку.