Расейцы назвалі галоўны посьпех Пуціна

Галоўным посьпехам трэцяга прэзыдэнцкага тэрміна Ўладзімера Пуціна апытаныя «Лявада-цэнтрам» расейцы назвалі «вяртаньне Расеі статусу вялікай паважанай дзяржавы».

Так лічаць 47% рэспандэнтаў. 38% посьпехам Пуціна называюць «стабілізацыю абстаноўкі на Паўночным Каўказе» і 27% — «пераадоленьне сэпаратысцкіх настрояў».

Прэтэнзіі расейцаў адносяцца да сацыяльнай палітыкі. 45% апытаных заявілі, што прэзыдэнту не ўдалося «забясьпечыць справядлівага разьмеркаваньня даходаў», 39% заявілі, што «простым людзям не ўдалося вярнуць сродкі, якія былі імі згубленыя ў ходзе рэформаў». Яшчэ 32% лічаць, што Пуціну не атрымалася «павысіць зарплаты, пэнсіі, стыпэндыі і дапамогі».

Апытаньне «Лявада-цэнтра» праводзілася 20-24 красавіка 2018 года.