У Маскве прайшла «Манстрацыя» пад лёзунгам «Уся ўлада ўяўленьню». ФОТА

Манстраццыя, архіўнае фота.

У Маскве ў аўторак, 1 траўня, прайшла «Манстрацыя» — шэсьце з абсурдысцкімі плякатамі і элемэнтамі пэрформансу. Яго ўдзельнікі выйшлі пад лёзунгам «Уся ўлада ўяўленьню».

Яны рухаліся ў складзе калёны руху «Левы блёк», які ўдзельнічаў у першамайскім шэсьці, перадае карэспандэнт Радыё Свабода.

Правесьці асобную акцыю арганізатарам гарадзкія ўлады Масквы не дазволілі. Паведамляецца аб затрыманьні двух чалавек. Таксама актывістку з плякатам «Пудынг — злодзей» паліцэйскія прымусілі зафарбаваць слова «злодзей». Пасьля гэтага ўдзельнікі акцыі сталі скандаваць «Пудынг пратэрмінаваны!»

Аналягічныя шэсьці ўжо адбыліся ў некалькіх гарадах Расеі. У Новасібірску, дзе прыдумалі «Манстрацыю», яна сёньня прайшла пад лёзунгам «Паўночней Карэі», а жыхары «Яраслаўля» выйшлі з транспарантам «Проксі Госпадзе».

Першая «Манстрацыя» прайшла ў Новасібірску ў 2004 годзе, а пазьней стала праводзіцца і ў іншых гарадах Расеі і сьвету. У 2011 годзе яе ідэоляг Арцём Ласкутоў атрымаў прэмію ў галіне сучаснага мастацтва «Інавацыя». У 2015 годзе «Манстрацыю» ўпершыню забаранілі, а Ласкутова судзілі па справе аб няўзгодненай акцыі.