Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі групу псыхаактывістаў


Аўтазак, архіўнае фота
Аўтазак, архіўнае фота

У цэнтры Масквы паліцыя затрымала больш за 20 актывістаў, якія бралі ўдзел у першатравеньскай дэманстрацыі. Адна з затрыманых, Наста Мядзьведзева, распавяла, што ўдзельнікаў калёны так званых псыхаактывістаў затрымлівалі груба, у іх з рук вырывалі плякаты. Затрыманых зьмясьцілі ў два аўтазакі.

Мядзьведзева падкрэсьліла, што ў паліцыю павезьлі людзей з інваліднасьцю, а таксама з псыхічнымі захворваньнямі. Сярод затрыманых таксама ёсьць адна непаўнагадовая. У чым абвінавачваюць актывістаў, не паведамляецца.

Псыхаактывісты спрабавалі прайсьці па Маскве асобнай калёнай.

«Дэпрэсіўныя, аўтычная, біпалярныя, выгарэлыя, нестабільныя — нам дакладна ёсьць, што сказаць у гэты дзень», — пісалі арганізатары гэтай акцыі і заклікалі далучыцца да мерапрыемства дзяцей і дарослых з мэнтальнымі асаблівасьцямі, псыхіятраў, псыхолягаў, праваабаронцаў, прадстаўнікоў розных арганізацыяў, якія займаюцца праблемамі людзей з мэнтальнымі асаблівасьцямі здароўя, а таксама ўсіх, хто «дасьледуе мяжу паміж нормай і вар’яцтвам у самых шырокіх яе праявах».

Error rendering VK.

У расейскай сталіцы сёньня праходзіць шэраг акцыяў, прымеркаваных да 1 траўня. На Краснай плошчы праводзіцца шэсьце прафсаюзаў, у якім бярэ ўдзел мэр горада Сяргей Сабянін, а таксама прадстаўнікі партыі «Единая Россия». Па заявах уладаў, у акцыі возьмуць удзел больш за 120 тысяч чалавек.

Акрамя буйных акцыяў з палітычным зьместам, 1 траўня ў Маскве праходзяць і абсурдныя і іранічныя мерапрыемствы.

У гэтым годзе ў Маскве ўзгаднілі правядзеньне штогадовага шэсьця «Манстрацыя». Акцыя, якая зарадзілася ў Новасыбірску ў 2004 годзе, праходзіць з элемэнтамі карнавалу, удзельнікі выходзяць на вуліцы з гратэскавымі плякатамі і лёзунгамі.

Манстрацыя ў Навасібірску, архіўнае фота
Манстрацыя ў Навасібірску, архіўнае фота

Да маскоўскай калёны псыхаактывістаў далучыліся таксама ўдзельнікі «Партыі мёртвых». Мяркуючы па апісаньні акцыі ў сацыяльных сетках, яна ўяўляе сабой нейкую макабрычную форму «Манстрацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG