У Маскве 30 красавіка прайшоў мітынг пратэсту супраць забароны ў Расеі мэсэнджара Telegram. Улады Масквы першапачаткова ўзгаднілі акцыю на пяць тысяч удзельнікаў, але паводле падлікаў «Белага лічыльніка», у ім прынялі ўдзел 12,3 тысячы чалавек. Паліцыя кажа пра сем.