Суд у Іраку прысудзіў 19 расеек да пажыцьцёвага зьняволеньня за падтрымку тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава». Пра гэта паведамляе агенцтва France Press.
Па дадзеных мясцовай прэсы, крымінальны суд Багдаду прызнаў жанчын вінаватымі ў далучэньні і падтрымцы групоўкі. Іншыя падрабязнасьці не паведамляюцца.
Па дадзеных расейскага МЗС, у турмах Ірака можа знаходзіцца ад 50 да 70 жанчын, як мяркуецца якія маюць грамадзянства Расеі. Усіх іх падазраюць у супрацоўніцтве з тэрарыстамі. У міністэрстве ўдакладнілі, што ўсталяваць іх асобу магчыма толькі пасьля вынясеньня прысудаў.