Студэнты ў Ерэване падчас маршу запатрабавалі прызначыць прэм’ерам Пашыняна. ВІДЭА

Студэнты ерэванскага ўнівэрсытэту прайшлі 29 красавіка па вуліцах сталіцы маршам, каб паказаць сваю падтрымку нядаўнім антыўрадавым пратэстам і падтрымаць кандыдатуру апазыцыйнага палітыка Нікола Пашыняна на пасаду новага прэм’ер-міністра.

Студэнты таксама асудзілі шырока распаўсюджаную ў Армэніі карупцыю і заклікалі да спыненьня палітызацыі унівэрсытэтаў краіны, дзе кіруючая Рэспубліканская партыя валодае значным уплывам на акадэмічных чыноўнікаў і студэнцкія рады.