Паводле інфармацыі газэты Süddeutsche Zeitung, а таксама тэлеканалаў NDR і WDR, інцыдэнт у Мюнстэры на поўдні Нямеччыны ня быў тэрактам.
Меркаваны злачынец — псыхічна хворы 49-гадовы немец, у яго кватэры вядзецца ператрус, паведамілі СМІ. Агенцтва DPA са спасылкай на неназваную крыніцу таксама паведаміла, што меркаваным злачынцам быў псыхічна хворы чалавек.
Your browser doesn’t support HTML5
Наезд у Мюнстэры: кадры зь месца падзеі. Відэа
Паводле дадзеных газэты Rheinische Post, яшчэ да трагедыі было вядома аб суіцыдальных схільнасьцях чалавека, які, як мяркуецца, зьдзейсьніў напад.
У суботу, 7 красавіка, мінівэн урэзаўся ў вулічную тэрасу кафэ, дзе знаходзіліся людзі. Паліцыя паведамляе, што ў выніку загінулі тры чалавекі, пацярпелі 20, зь іх шэсьць знаходзяцца ў цяжкім стане. Меркаваны нападнік наклаў на сябе рукі.