Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На поўдні Нямеччыны грузавік заехаў у натоўп людзей, ёсьць ахвяры

абноўлена

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Паводле афіцыйных дадзеных, ёсьць загінулыя і параненыя.

У цэнтры нямецкага гораду Мюнстэр на поўдні Нямеччыны грузавік урэзаўся ў натоўп людзей. Месца здарэньня ачапіла паліцыя, вядзецца буйнамаштабная апэрацыя, паведаміла ў суботу, 7 красавіка, у Twitter паліцыя Мюнстэру. Паліцыя таксама пацьвердзіла, што ёсьць загінулыя і параненыя.

Меркаваны злачынец пакончыў з сабой яшчэ на месцы здарэньня, піша Reuters са спасылкай на прадстаўніка паліцыі. Пры гэтым суразмоўца агенцтва падкрэсьліў, што пакуль рана казаць, ці можна расцэньваць інцыдэнт як тэракт.

Паводле паліцыі, загінулі тры чалавекі, 20 атрымалі раненьні. Паводле тэлеканалу N-TV, гаворка ідзе пра невялікі грузавік, які ўехаў у людзей, што сядзелі за столікамі на адкрытай тэрасе.

Агенцтва Reuters піша, што цяперашняе здарэньне нагадвае немцам аб тэрарыстычным нападзе ў Бэрліне ў сьнежні 2016 году, ахвярамі якога сталі 12 чалавек. Нападнік, выхадзец з Тунісу, захапіў грузавы аўтамабіль, забіў кіроўцу і накіраваў машыну на гараджан на калядным кірмашы. Акрамя загінулых, дзясяткі чалавек атрымалі раненьні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG