Беларус Кірыл Якімовіч завяршыў лыжны маратон у Ісьляндыі

Кірыл Якімовіч з жонкай Натальляй Кузьняцовай у Ісьляндыі, 2015 год

Беларускі прадпрымальнік, які жыве ў Празе, Кірыл Якімовіч завяршыў свой 7-дзённы маратон па замерзлай лаве ў Ісьляндыі, пра гэта падарожнік напісаў у сваім фэйсбуку.​

Не абышлося без здарэньняў — падчас перасячэньня ракі Т’ёрсаў, Якімовіч упаў і зламаў плечавую костку. Падарожніку аказалі неабходную дапамогу, але скончыць падарожжа на ўзьбярэжжы Паўночнага Ледавітага акіяну ў яго не атрымалася.

«Падчас гэтай экспэдыцыі, я праверыў усе свае здольнасьці і выявіў свае фізычныя і маральныя межы. Гэта было ня выжываньне, пасьля 7 дзён я адчуваю сябе цалкам камфортна ў гэтай пустэльні. Я выканаў тое, што заплянаваў і я задаволены», — напісаў Якімовіч.

Беларус адзін пройдзе на лыжах 400 км праз усю Ісьляндыю. Зь бел-чырвона-белым сьцягам

Кірыл Якімовіч жыве ў Празе. Ён горны гід, які якраз цяпер рыхтуецца атрымаць міжнародную кваліфікацыю UIMLA. Да стагодзьдзя Беларускай народнай рэспублікі Якімовіч зварыў юбілейны гатунак піва, пра што распавёў журналістам Свабоды напярэдадні падарожжа.