Скандалы і бойкі ў прамым эфіры: польскі журналіст завяршыў кар'еру экспэрта на расейскім ТБ

Томаш Мацейчук

Томаш Мацейчук — польскі журналіст, якога могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці.

На днях у яго кватэры ў падмаскоўных Мыцішчах паліцыя правяла ператрус, пасьля гэтага Мацейчук вырашыў зьехаць з Расеі. Яго называлі куплёнай масоўкай расейскіх ток-шоў, іншым разам — польскім агентам, або — прафэсійным правакатарам.

Ён быў зоркай расейскіх палітычных ток-шоў. Хадзіў з канала на канал, дзе выступаў у якасьці «нязгоднага» заходняга экспэрта. Крытыкаваў палітыку Крамля і нават пасьпеў пасварыцца і пабіцца з апанэнтамі ў студыі.