Ужо сёньня: 100-годзьдзе Пятра Машэрава

Пятро Машэраў перад будынкам Дома ўраду ў Менску

Падзеі 26 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

26 лютага 1918 году нарадзіўся Пётар Машэраў, першы сакратар ЦК камуністычнай партыі БССР. Паводле розных сацыялягічных апытаньняў, ён самы вядомы і папулярны гістарычны дзяяч Беларусі. Той пэрыяд 1960–1970-х гадоў, які ўвайшоў у гістарычную памяць савецкіх людзей як эпоха Брэжнева, у беларусаў лічыцца эпохай Машэрава.

Your browser doesn’t support HTML5

Якім увайшоў у гісторыю Беларусі Пётра Машэраў?

Пётар Машэраў — сівая легенда беларускай сьвядомасьці

Таксама ў гэты дзень

1932 — у Менску пачала выдавацца газэта «Літаратура і мастацтва».

1956 — у Беластоку заснаванае Беларускае грамадзка-культурнае таварыства ў Польшчы.

1990 — з тэрыторыі Чэхаславаччыны пачаўся вывад савецкіх войскаў.

У гэты дзень нарадзіліся

1802 — Віктор Гюго, францускі пісьменьнік.

1929 — Георгі Колас, беларускі літаратар.

1930 — Клод Пірон, швайцарскі лінгвіст, псыхоляг, прапагандыст мовы эспэранта.

У памяці

1943 — памёр Канстанцін Алексютовіч, беларускі балетмайстар.