Віцэ-міністар замежных справаў Польшчы Барташ Ціхоцкі асудзіў факт зьбіцьця і затрыманьня журналіста тэлеканалу Белсат Андруся Козела.
«Я абураны брутальным зьбіцьцём і арыштам Андрэя Козела, даверанай асобы аднаго з кандыдатаў на мясцовых выбарах, якія адбываюцца ў Беларусі. Я размаўляў з Аляксеем Мінчонкам зь Белсату пра стан здароўя Козела, выказаў яго жонцы словы салідарнасьці. Чакаю, што ўлады забясьпечаць яму мэдычную дапамогу, кантакт з адвакатам і сям’ёй, а таксама пакараюць вінаватых. Мясцовыя ўлады павінныя забясьпечыць поўную празрыстасьць выбараў» — напісаў віцэ-міністар у сваім твітэры.
1/2 Я абураны брутальным збіццём і арыштам Андрэя Козела, даверанай асобы аднаго з кандыдатаў на мясцовых выбарах, якія адбываюцца ў Беларусі. Я размаўляў з Аляксеем Мінчонкам з @Belsat_TV пра стан здароўя Козела, выказаў яго жонцы словы салідарнасці
— Bartosz Cichocki (@B_Cichocki) February 18, 2018
2/2 Чакаю, што ўлады забяспечаць яму медычную дапамогу, кантакт з адвакатам і сям%27ёй, а таксама пакараюць вінаватых. Мясцовыя ўлады павінныя забяспечыць поўную празрыстасць выбараў.
— Bartosz Cichocki (@B_Cichocki) February 18, 2018
Падчас стрыму з выбарчага ўчастку №27 у Менску апэратара «Белсату» Андруся Козела зьбілі 4 міліцыянтаў. Як паведаміла раней журналістка Вольга Чайчыц, «ягонай галавой разьбілі шкло, ідзе кроў».
Пазьней стала вядома, што Козела адвезьлі ў ЦІП на Акрэсьціна. Яго будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёну Менску.