Удзельнікі акцыі, арганізаванай у Кіеве Добраахвотніцкім рухам АУН Мікалая Каханіўскага, прыйшлі да расейскіх «Ашчадбанку» і «Альфа Банку» на Падолі і разьбілі там вокны.
У гэты час каля будынку «Ашчадбанку» прысутнічала паліцыя, аднак праваахоўнікі ня ўмешваліся.
Як паведамляе Інтэрфакс-Украіна, пасьля гэтага ўдзельнікі акцыі рушылі да будынку, дзе знаходзіцца «Россотрудничество», і таксама закідалі будынак камянямі і яйкамі. На будынку прадстаўнікі ОУН напісалі «Сьмерць Расеі».
Напярэдадні актывісты радыкальных правых арганізацыяў уварваліся ў будынак «Россотрудничества», спалілі там расейскі сьцяг, а таксама пакінулі надпісы на сьценах.
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава заявіла, што Расея мае намер накіраваць зварот у АБСЭ ў зьвязку з пагромам расейскай культурнай місіі ў Кіеве.
Your browser doesn’t support HTML5
«Гэта вам за Крым» – у Кіеве ўчынілі пагром у офісе «Россотрудничества»