Лукашэнка ўзнагародзіў алімпійскую чэмпіёнку Гуськову ордэнам Айчыны

Ганна Гуськова

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Ганну Гуськову з залатым мэдалём на Алімпіядзе, а таксама з ордэнам Айчыны ІІІ ступені і званьнем «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь».

«Абараняючы спартыўны гонар краіны, ты падарыла беларусам сапраўднае сьвята. Сёньня ўсе з заміраньнем сэрца сачылі за яркім, самаадданым выступленьнем, якое прынесла нам першае, такое доўгачаканае золата Алімпіяды ў Пхёнчхане», — гаворыцца ў віншаваньні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што, паказаўшы непераўзыдзены ўзровень майстэрства і пацьвердзіўшы найвышэйшы кляс беларускай школы фрыстайлу, спартсмэнка стала аўтарам перамогі ўсёй краіны.

Ганна Гуськова — алімпійская чэмпіёнка. Глядзіце, як гэта было

Хто такая Ганна Гуськова, якая прынесла Беларусі першы мэдаль на Алімпіядзе ў Пхёнчхане