«Роскомнадзор» унёс у рэестар забароненых да распаўсюду матэрыялаў старонку сайта Аляксея Навальнага з расьсьледаваньнем у дачыненьні да бізнэсоўцы Алега Дзерыпаскі і віцэ-прэм’ера Сяргея Прыходзькі, а таксама YouTube-відэа гэтага расьсьледаваньня.
Пра гэта паведаміў супрацоўнік Фонду барацьбы з карупцыяй Георгі Албураў.
BRKNG. "Суд" включил в "реестр запрещенной информации" не только новости про расследование, но и сам текст Навального про расследование и наше видео, у которого уже 2.5 миллиона просмотров pic.twitter.com/ImpaNPSe0s
— Георгий Албуров (@alburov) 10 февраля 2018 г.
Унясеньне ў рэестар азначае, што доступ да адпаведных рэсурсаў можа быць абмежаваны.
Аляксей Навальны назваў дзеяньні «Роскомнадзора» цэнзурай і заклікаў «распаўсюджваць відэа з расьсьледаваньнем як мага шырэй».
Напярэдадні «Роскомнадзор» паведаміў расейскай службе «Радыё Свабода» і парталу «Медиазона» пра ўключэньне ў гэты рэестар матэрыялаў. Сьцьвярджаецца, што адпаведныя рашэньні прыняў 9 лютага суд у Краснадарскім краі. На сайце суду гэтых рашэньняў пакуль няма.
У расьсьледаваньні Навальнага сьцьвярджаецца, што ў 2016 годзе віцэ-прэм’ер Расеі Сяргей Прыходзька правёў некалькі дзён на яхце Алега Дзерыпаскі. Аляксей Навальны называе гэта «хабарам».