Навукоўцам з Новага году павысяць заробкі

Аляксандар Лукашэнка 28 сьнежня падпісаў указ № 467 «Аб аплаце працы супрацоўнікаў бюджэтных навуковых арганізацый».

Тарыфныя аклады навуковых арганізацый, якія фінансуюцца зь дзяржаўнага бюджэту, павышаюцца да 300%, паведамляецца на pravo.by.

Дзеяньне прававога акту не распаўсюджваецца на чыноўнікаў, супрацоўнікаў, якія ажыцьцяўляюць тэхнічнае забесьпячэньне дзяржорганаў, а таксама супрацоўнікаў Навукова-дасьледчага інстытуту Міністэрства эканомікі.

Указ набудзе моц 1 студзеня 2018 году.