Аднак Люўр Абу-Дабі не зьяўляецца філіялам славутага парыскага музэю, хоць атрымаў дазвол выкарыстоўваць брэнд Люўру цягам 30 гадоў (за гэты дазвол арабскія шэйхі заплацілі французам 400 мільёнаў эўра).
Партнэрам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у гэтым праекце выступіла Аб’яднаньне музэяў Францыі, якое дало ў арэнду экспанаты і абавязалася гэта рабіць на працягу дзесяці гадоў.
Нядаўна стала вядома, што музэй Люўр Абу-Дабі набыў карціну Леанарда да Вінчы «Збаўца сьвету» за рэкордную суму 450 мільёнаў даляраў.
Аднак ільвіную долю экспазыцыі арабскага Люўру складаюць экспанаты, арэндаваныя французамі. Сярод іх — карціны славутых майстраў пэндзля, сярод якіх Леанарда да Вінчы, Тыцыян, францускія імпрэсіяністы, Пабла Пікаса, Рэнэ Магрыт. У экспазыцыі таксама багата прадстаўленыя сучасныя мастакі, сярод якіх Энды Ўорхал.
Музэй Абу-Дабі ў задуме яго стваральнікаў мае быць сымбалем культурнага ўнівэрсалізму і адкрытасьці. Таму, зусім побач з карцінамі эўрапейскіх мастакоў, наведнікі могуць паглядзець помнікі і артэфакты мастацтва розных цывілізацый зь мінулых эпохаў і розных частак сьвету.
У калекцыі музэю галоўную ролю адыгрывае час, а ня месца — таму ў музэі без унутранага дзяленьня сьценамі побач выстаўлены помнікі розных цывілізацый, але адной эпохі.
У будынку Люўру Абу-Дабі шмат водных каналаў і велізарны ажурны купал. Гэта стварае адчуваньне, што музэй нібыта знаходзіцца пад адкрытым небам у адкрытым моры.
كانت عطلة نهاية أسبوع مميزة وحافلة بالاحتفالات باليوم الوطني لدولة الإمارات العربية المتحدة. يشكر متحف #اللوفر_أبوظبي كل من شاركنا احتفالنا الأول بهذه المناسبة.⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀⠀© متحف اللوفر أبوظبي، تصوير غريغ غاراي⠀⠀⠀⠀ pic.twitter.com/tRsTyIaUY9
— Louvre Abu Dhabi (@LouvreAbuDhabi) 3 grudnia 2017
Плошча будынка складае прыблізна 24 тысячы квадратных мэтраў.