Як дзед каханьне ўспамінаў

Джон Джордж Браўн, «Успаміны даўняй мінуўшчыны» (1883)

Адзін дзед ашмянскі расказваў, што яго бацька за польскім часам выяжджаў на заробкі ў Амэрыку:

— І бацька там, у Амэрыцы, рабіў на фабрыцы. У яго ўлюбілася дачка гаспадара-фабрыканта, а такая ж прыгожая, а такая ж спрытная, кроў з малаком, булка з маслам, а ўбіралася як хвацка, а багатая якая была — 8 фабрыкаў у пасагу. Але бацька меў ужо жонку, матку маю, тут, у Шумілішках. Але як вярнуўся, то ўсё тую дзеўку ўспамінаў. Ніяк забыцца ня мог. Звалі яе Мэры, Марыся па-нашаму… А прозьвішча яе было… Чакай, як жа гэтае прозьвішча… А, успомніў, яна была Крысмас. Так і называлася: Мэры Крысмас…

Віктар Шукеловіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org