Колькі людзей зь інваліднасьцю жывуць у Беларусі. ІНФАГРАФІКА

Колькасьць людзей, якія атрымліваюць пэнсію па інваліднасьці

3 сьнежня адзначаецца Міжнародны дзень інвалідаў. Гэты дзень быў абвешчаны ААН у 1992 годзе, каб прыцягнуць увагу да праблемаў людзей з абмежаванымі магчымасьцямі, абароны іх годнасьці, правоў і дабрабыту.

Усяго ў Беларусі жыве 562 876 чалавек зь інваліднасьцю, зь іх 30 563 дзяцей да 18 гадоў. Найбольшая колькасьць людзей з інваліднасьцю жыве ў Менску (124 507), найменшая — у Віцебскай вобласьці (58 499).