Хто стане ляўрэатам літаратурных прэміяў Аляхновіча і Багушэвіча?

Дзьве прэміі ў адзін дзень і ў адным месцы: 7 сьнежня, 18:00, Менск, кнігарня Ў.

Прэмія імя Францішка Аляхновіча прысуджаецца за найлепшыя творы аўтарам, якія былі зьняволеныя. ​

Прэмія імя Францішка Багушэвіча ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэньню гістарычнай сьвядомасьці і нацыянальнай незалежнасьці.

Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-цэнтр запрашаюць!