Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пачаўся прыём твораў на прэмію турэмнай літаратуры імя Аляхновіча


Радыё Свабода і Беларускі ПЭН-Цэнтар працягваюць прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны аўтарам, які быў зьняволены.

На разгляд прымаюцца дакумэнтальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах, створаныя ў зьняволеньні ці пасьля і апублікаваныя ў кніжным выглядзе, пэрыёдыцы ці ў публічнай інтэрнэт-прасторы ў 2016-2017 гг. Права намінацыі маюць як аўтары, так і чытачы.

Турэмная літаратура: што трэба для таго, каб пісаць за кратамі?

Журы вызначае пераможцу і абвяшчае вынікі да 10 сьнежня, міжнароднага Дня правоў чалавека.

Прысылайце творы ці спасылкі на іх на адрас svaboda@rferl.org і info@pen-centre.by да 1 сьнежня 2017.

Арганізатары плянуюць уручаць прэмію імя Францішка Аляхновіча, пакуль сытуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але спадзяюцца, што яна неўзабаве страціць сваю актуальнасьць.

З рукапісамі — на выхад! ПОЎНАЕ ВІДЭА І ТЭКСТ

Прэмія Аляхновіча

У 2013 годзе ПЭН-цэнтар і Радыё Свабода супольна заснавалі прэмію за творы, напісаныя ў зьняволеньні, і прысьвяцілі яе драматургу і рэжысэру Францішку Аляхновічу (1883 – 1944), чыя кніга «У кіпцюрох ГПУ» расказала сьвету пра савецкія лягеры куды раней, чым «Адзін дзень Івана Дзянісавіча».

Турэмны нон-фікшн

Першую прэмію Францішка Аляхновіча атрымаў Ігар Аліневіч за кнігу «Еду в Магадан».

У сваіх прамовах ляўрэаты ня раз падкрэсьлівалі, што за кратамі тайнае пісаньне і хаваньне рукапісаў — гэта адзіны шлях застацца чалавекам.

Узнагарода: Дыплём і падарункі.

Ляўрэаты: Прэміяй імя Францішка Аляхновіча ўганараваныя Ігар Аліневіч (2013), Алесь Бяляцкі (2014), Зьміцер Дашкевіч (2014), Фэлікс Пекер (2014), Павал Севярынец (2014), Аляксандар Фядута (2014), Ірына Халіп (2014).

Францішак Аляхновіч. У кіпцюрах ГПУ

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG