У Беларусі забаранілі расейскую згушчанку

Фота ©Shutterstock

Дзяржаўны камітэт стандартызацыі забараніў увоз і абарачэньне на тэрыторыі Беларусі згушчанкі расейскае вытворчасьці, паведамляе БЕЛТА.

Згушчанка гандлёвай маркі «Курское раздолье» расейскай вытворчасьці не прайшла праверкі Гомельскай абласной інспэкцыі Дзяржстандарту.

Паводле вынікаў лябараторнага дасьледаваньня ў прадукце ўтрымлівалася 6% малочнага тлушчу замест 50%, пазначаных у інфармацыі.

Малочны тлушч у згушчанцы гэтага вытворцы заменены тлушчам іншага паходжаньня.

У лябараторыі выявілася таксама, што ў прадукце заніжаны паказьнік бялку.

Інспэктараў Рассельгаснагляду не пусьцілі на сем беларускіх прадпрыемстваў