Нарвэскія комікі, пасьля паўтузіна здарэньняў у Беларусі, усё ж даплылі да Турэччыны

Трое нарвэжцаў, якія падарожнічалі зь Фінляндыі ў Турэччыну, завяршылі сваё падарожжа. Пра іх прыгоды ў Беларусі Свабода пісала ў верасьні. Больш за два тыдні яны правялі на беларускім адрэзку Дняпра.

Трое нарвэжцаў, якія падарожнічалі зь Фінляндыі ў Турэччыну завяршылі сваё падарожжа. Пра іх прыгоды ў Беларусі Свабода пісала ў верасьні. Больш за два тыдні яны правялі на беларускім адрэзку Дняпра.

Нарвэжцы, якія з прыгодамі падарожнічалі 40-гадовай яхтай Sirius па Дняпры, аказаліся супэрзоркамі нарвэскай тэлевізіі. Адзін зь іх, Ойстэн Бака, расказаў Свабодзе, што некалькі дзён таму ён і Рунэ Гокстад вярнуліся ў Осла.

«Мы дабраліся ў Стамбул 18-га кастрычніка і ўжо пасьпелі вярнуцца ў Нарвэгію. На Чорным моры мы некалькі разоў траплялі ў шторм, але ўвогуле ў нас было выдатнае падарожжа», — сказаў Бака.

Цяпер, паводле яго, перадачы мантуюцца, і ў лютым адбудзецца іх прэм’ера на нарвэскай тэлевізіі.

Нарвэскія комікі здымаюць шоў пра Беларусь

Ойстэн Бака і Рунэ Гокстад — гэта надзвычай папулярныя комікі нарвэскай тэлерадыёкампаніі NRK. Яны вядуць уласныя перадачы з канца 1980-х. Іхныя шоў зьбіраюць мільённую аўдыторыю.

Апошні супольны праект комікаў — перадача Team Bachstad. Гэтыя гумарыстычная сэрыя пра падарожжы вакол сьвету. Пасьля Паўднёвай Амэрыкі, Кітаю, Індыі, Манголіі, Камбоджы прыйшоў час Беларусі.