Сава з Чырвонай кнігі лётае ўздоўж дарогі. Рэдкае відэа

Your browser doesn’t support HTML5

Барадатая кугакаўка – рэдкі для Беларусі від савы. Ва ўсёй краіне налічваецца каля 150 пар кугакаўкі. Від занесены ў Чырвоную кнігу. Птушка гняздуецца ў цяжкадаступных для чалавека месцах. Але ў ваколіцах Белавескай пушчы барадатую кугакаўку можна сустрэць проста каля дарогі. Свабода натрапіла на рэдкую птушку ў раёне вёскі Залесьсе Пружанскага раёну. Як тлумачаць арнітолягі, па вечарах барадатая кугакаўка вылятае зь лесу, каб паляваць на мышэй-палёвак.