У Расеі ўвялі новую забарону на продаж настойкі «глогу»

У Расеі на 180 дзён працягнулі забарону на раздробны продаж нехарчовай прадукцыі, якая зьмяшчае сьпірт. Адпаведную пастанову кіраўніка Расспажыўнагляду Ганны Паповай апублікавалі на афіцыйным інтэрнэт-партале праз 11 дзён пасьля заканчэньня тэрміну папярэдняй забароны.

Пад забарону трапляе:

  • нехарчовая прадукцыя з утрыманьнем сьпірту
  • харчовыя дабаўкі з утрыманьнем сьпірту
  • араматызатары з утрыманьнем этылавага сьпірту больш за 28% аб’ёму гатовай прадукцыі.

Выключэньне складаюць парфумэрыя і вадкасьці для мыйкі шыбаў.

Папярэдняя абарона на продаж прадукцыі з утрыманьнем сьпірту скончылася 9 кастрычніка 2017 году. Таму 11 дзён сурагаты і «глог» можна было купіць легальна.

У сьнежні летась у Іркуцкай вобласьці больш за 120 жыхароў атруціліся сурагатным канцэнтратам з утрыманьнем сьпірту «Глог», які насамрэч быў зроблены з выкарыстаньнем эхнічнага сьпірту. Загінулі больш за 70 чалавек.

Уладзімір Пуцін даручыў ураду зрабіць больш жорсткімі правілы вытворчасьці і абароту прадукцыі з утрыманьнем сьпірту, узмацніць адказнасьць за парушэньне гэтых правілаў і зьнізіць кошт акцызу на алькаголь, каб зьнізіць попыт на сурагаты.

Your browser doesn’t support HTML5

Как врачи Иркутска достают с того света отравившихся "Боярышником"

Чаму сурагатны алькаголь, танныя настойкі, разьлітыя ў дробную тару, карыстаюцца папулярнасьцю і хто іх ужывае, — на гэтыя пытаньні адказвае прэзыдэнт Агульнарасейскай прафэсійнай псыхатэрапэўтычнай лігі Віктар Макараў.

Your browser doesn’t support HTML5

"Опьянение более яркое, более желанное. Оно буквально разрушает мозг". Психолог о причинах популярности "боярышника"

***

Самыя галоўныя і цікавыя навіны можна атрымліваць адразу ж, падпісаўшыся на Тэлеграм-канал Радыё Свабода.