Кіраўніц «праваслаўнага прытулку» асудзілі за сьмерць дзяўчынкі

Раіса Гусманава (справа) і Гузэль Сямёнава (у цэнтры) падчас суду.

Растоўскі раённы суд 11 кастрычніка вынес прысуд па справе кіраўніц так званага «праваслаўнага прытулку» у вёсцы Масейцава Яраслаўскай вобласьці Расеі. У лістападзе 2014 году там загінула 13-гадовая выхаванка Тацьцяна Любімава.

Прыёмная маці Тацьцяны Людміла атрымала 5 гадоў калёніі, яе напарніцы Раіса Гусманава — 12 гадоў калёніі і Гузэль Сямёнава — 5,5 года.

Паводле сьледзтва, выхаванак прытулку сыстэматычна зьбівалі і прымушалі да цяжкай фізычнай працы.