Зоркі нарвэскай тэлевізіі Ойстэн Бака, Торы Мэнтʼярві і Рунэ Гокстад, якія плывуць з Фінляндыі ў Турцыю, даплылі да Хэрсону ва Ўкраіне. Далейшы курс ў Стамбул яны працягнуць без Торы Мэнтʼярві.
Пасьля шасьці тыдняў падарожжа Мэнт’ярві пакінуў яхту з прычыны траўмы калена. У нядзелю ён вярнуўся ў Нарвэгію. Бака і Рунэ плывуць у дадзены момант у напрамку Адэсы.
Папулярныя комікі нарвэскай тэлерадыёкампаніі NRK, шоў якіх зьбіраюць мільённую аўдыторыю, здымаюць цыкль перадачаў пра прыгоды на Дняпры. Больш за два тыдні яны плылі па яе беларускім адрэзку.