Вялікі чужы горад

Карнэліс Спрынгер, «Кірмаш у Оўдэватэры»

Еду аўтобусам № 16 па Беластоку. Частка маршруту пралягае вуліцай Вясковай. Гэтая вуліца помніцца мне яшчэ з пачатку 1960-х, калі я толькі стаў прыяжджаць да сваіх гарадзкіх цётак. Тады яна адпавядала свайму найменаваньню — абапал цягнуліся вясковыя хаты за перакошанымі платамі ды вішнёва-яблыневымі садочкамі наўкол. А за хлеўчукамі і сьвіронкамі мільгалі нейкія непраходныя балацявінкі. Сёньня ад той вясковасьці не засталося ні сьледу. Цягам апошняга паўстагодзьдзя каменна-бэтонна-шкляны горад глынуў свае драўляныя ўскраіны.

Калі Вясковая была яшчэ сапраўды вясковай, Сакрат Яновіч назваў наш горад вялікім горадам Беластокам. З іроніяй, але, відаць, і з прадчуваньнем яго ненажэрнага патэнцыялу.

Беласток зжэр і нашу вясковую беларускасьць.

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.