У Аўганістане сьмяротнік атакаваў канвой NATO

Сьмяротнік на аўтамабілі ўрэзаўся ў дацкі вайсковы канвой у Кабуле і ўзарваўся. Ад выбуху атрымалі раненьні трое цывільных, іх адвезьлі ў шпіталь.

Хоць вайсковы аўтамабіль і быў пашкоджаны, самі вайскоўцы не пацярпелі.

Напад адбыўся ў неспакойным раёне на захадзе сталіцы Аўганістана.