Лабачэўскі і Балотнік

Ян Брэйгель ІІ, «Вясковая вуліца з азярынай»

Калі ў школе пачуў, што Лабачэўскі — матэматык і творца неэўклідавай геамэтрыі, то адразу нашага вясковага Лабачэўскага прызнаў за вялікага матэматыка, і ён быў для мяне матэматыкам да таго часу, пакуль не ўкраў у нас з гарышча сала.

Пра суседа з прозьвішчам Балотнік думаў, што гэта пад яго кіраўніцтвам было паўстаньне недзе там у Расеі. І доўгі час прыглядаўся да Балотніка, баючыся, каб ён у маіх Пугачах не ўчыніў паўстаньне супраць калгаснага строю. Словам, мае Пугачы для мяне былі цэлай краінай, у якой ёсьць усё, пра што напісана ў кніжках.

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.