Асьпірант і сала

Якопа да Эмпалі, «Кладоўка зь дзічынай, сьвінінай і качкай» (1624)

Субота. На заняткі ў Літінстытут ня трэба і можна паспаць даўжэй, чым звычайна. Ды дзе там! А дзявятай разбудзіў асьпірант з Адэсы Андрэй: «Табе прыслалі бандэроль! Відаць, зь вёскі сала! Пайшлі атрымаем!» Я іду на пошту, а Андрэй у краму за хлебам. Доўга стаю ў чарзе. І атрымоўваю з выдавецтва «Мастацкая літаратура» карэктуру сваёй кніжкі «Пошук радасьці». Андрэй злуецца і мне даводзіцца зноў стаяць у чарзе, але ўжо ў краме за салам.

Віктар Шніп

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.