Яе больш няма

Лаўрыц Андэрсэн Рынг, «Вечар. Старая жанчына і сьмерць» (1887)

У маці была лімфома. Ужо 2 гады. Яна трывала з усёй моцы.

У апошні час лімфома стала перамагаць.

Я баяўся, што пасярод ночы патэлефануе бацька і скажа: «Маці памерла».

Патэлефанаваў брат, у 2 гадзіны дня, і сказаў: «Маці памерла. Трымайся».

У чым адрозьненьне? Першае — быў сон.

Другое — рэальнасьць.

Маці памерла! Так будзённа для астатніх… І так цяжка для цябе…

Яе больш няма.

Яўген Мартыновіч

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Часовая зьмена: ад 18 верасьня да 31 кастрычніка 2017 рубрыка «100 словаў» будзе абнаўляцца тры разы на тыдзень замест звычайных шасьці.