Як стаць вэгетарыянкай

Пітэр Артсэн, «Ятка разьніка зь Сьвятой Сям’ёй, якая падае міласьціну» (1551)

Дачка паехала са школьным сяброўкамі на ўвесь тыдзень на фэрму. Павучыцца ад гаспадароў, як абыходзіцца са зьвярамі і як гатаваць абед.

На другі дзень пішу ёй эсэмэску: як там?

Марыля адказвае:

— Людзі плакалі.

— Божа, што здарылася?!

— Забілі труса!

— Ты таксама плакала?

— Я не, але ледзь не званітавала…

— А што было на абед — трусяціна?

— Так, — піша дачка. — Але я ня ела.

— Ты там з голаду памрэш!

— Не, бо ёсьць і вэгетарыянская ежа. Мы цяпер усе вэгетарыянцы.

Галіна Максімюк

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org