Выкінулі 37 205 чалавек: нагэтулькі супрацоўнікаў больш звольнілі, чым прынялі на працу сёлета

Беларускія прадпрыемствы восем месяцаў запар звальняюць больш людзей, чым набіраюць на працу. Паводле Белстату, за чэрвень 2017 году на працу ў арганізацыях узялі 57 053 чалавекі, з працы звольнілі 61 183 чалавекі — мінус 4130 чалавек.

За першую палову сёлетняга году арганізацыі Беларусі пазбавіліся такім чынам 37 205 працаўнікоў, а за цэлы мінулы 2016 год — каля 108 100 працаўнікоў.

Звальненьні працягнуліся і пасьля загадаў Аляксандра Лукашэнкі «зьліквідаваць беспрацоўе» і «працаўладкаваць жонак, мужоў, палюбоўніц і палюбоўнікаў дзяржаўных службоўцаў».

Тымчасам сярэднія заробкі ў Беларусі растуць ад лютага, але пры гэтым рэальныя даходы беларусаў падаюць.