Аб тым, што Беларусь працягне пастаўляць гуманітарную дапамогу ва Украіну, расказаў міністар па надзвычайных сытуацыях Беларусі Уладзімір Вашчанка.
Расказваючы аб сваім візыце ў Кіеў, міністар распавёў, што кіраўнікі Беларусі і Украіны сярод іншага абмеркавалі пытаньні гуманітарнай дапамогі. «Дамовіліся перадаваць дапамогу без пасярэднікаў Кіраўніцтвам Украіны будуць створаныя ўсе ўмовы, каб мы бесьперашкодна праходзілі мяжу. І будуць адкрытыя ўсе калідоры для дастаўкі непасрэдна тым людзям, хто мае патрэбу ў гэтай дапамозе», — цытуе словы міністра агенцтва БелТА.
У чэрвені першая партыя гуманітарнай дапамогі транспартам МНС Беларусі была дастаўленая зь Менску ва Украіну, дзе яе перадалі місіі Міжнароднага Чырвонага Крыжа.