Вышыванка дабралася да Гомелю

На сьвяткаваньні Дня Незалежнасьці ў Гомелі, апроч традыцыйнага шэсьця і мітынгу, ладзіўся музычна-тэатралізаваны канцэрт «Сьвята вышыванкі».

Вядоўцы і выступоўцы адзначалі, што ў вышыванках, ручніках праз «сымбалі жыцьця й веры да нас дайшлі чароўныя вобразы духоўных традыцыяў продкаў», што вышыванкі — «частка старажытнай беларускай культуры».

Дарослыя й дзеці дэманстравалі строі з вышытымі беларускімі ўзорамі разнастайнай каляровай гамы.

На канцэрце прысутнічалі мясцовыя кіраўнікі, але ніхто зь іх не апрануў нацыянальнай вышыванкі.