Банк у Менску «замінавала» дзіця?

Ілюстрацыйнае фота

Званок пра «мінаваньне» банку ў Менску мог быць ад дзіцяці, прычым ня зь Менску, а з адной з абласьцей.

Пра гэта карэспандэнту БелТА сказаў афіцыйны прадстаўнік упраўленьня Сьледчага камітэту па Менску Аляксей Клімовіч.

Пасьля тэлефанаваньня сьледча-апэратыўная група працуе ў Менску ў адным з аддзяленьняў «Беларусбанку» на праспэкце Незалежнасьці.

Паводле Клімовіча, інфармацыя пра мінаваньне не пацьвердзілася, выбуховых прыладаў ня знойдзена.