На волі «маладафронтавец» Васьковіч, які трымаў галадоўку ў СІЗА

Яўген Васьковіч

Удзельнік акцыі пратэсту «недармаедаў» у Бабруйску Яўген Глагольеў-Васьковіч выйшаў на волю 28 сакавіка. Кадры вызваленьня трансьлявала жонка Александрына:

Васьковіча змаглі «правільна» затрымаць у яго кватэры толькі з трэцяга разу. Двойчы міліцыя сыходзіла безь яго, бо першы раз прыйшла бяз позвы, другі раз — зь няправільнай. 14 сакавіка яго пакаралі 15 суткамі арышту, ня даўшы яму адваката, бо юрыдычная кантора заявіла, што трэба вызваліць Васьковіча, каб заключыць зь ім дамову.

Актывіст у выніку адмовіўся ад удзелу ў працэсе. У ізалятары Васьковіч абвясьціў галадоўку.