Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Яўген Васьковіч аб’явіў галадоўку ў ізалятары


Яўген Глагольеў-Васьковіч, архіўнае фота

Яўген Глагольеў-Васьковіч, архіўнае фота

Асуджаны на 15 сутак арышту ўдзельнік мітынгу пратэсту недармаедаў у Бабруйску Яўген Глагольеў-Васьковіч ад 16 сакавіка пачаў за кратамі галадоўку пратэсту.

Пра гэта Свабодзе паведаміла жонка асуджанага Александрына Глагольева-Васьковіч.

Александрына спадзяецца, што Яўген адмаўляецца толькі ад казённага харчаваньня, «бо есьці і нават глядзець на гэта немагчыма. Хаця начальнік казаў, што ежу ім прывозяць ажно з кавярні. Хатнюю ежу я здала пад вопіс, і Яўген расьпісаўся ў атрыманьні — спадзяюся, паесьць».

14 сакавіка суд у Бабруйску пакараў арыштам на 15 сутак былога палітвязьня Яўгена Васьковіча за ўдзел у акцыі пратэсту ў гэтым горадзе 12 сакавіка.

13 сакавіка міліцыя двойчы прыходзіла дадому да Васьковіча і двойчы сыходзіла безь яго. Першы раз міліцыянты прыйшлі бяз позвы, другі раз зь няправільнай. Забралі толькі з трэцяга разу.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG