Уладзімер Арлоў падарыў абаронцам Курапатаў кнігу «Імёны Свабоды»

Уладзімер Арлоў (справа) падпісвае кнігу для Сяргея Пальчэскага (зьлева)

Вядомы пісьменьнік Уладзімер Арлоў падтрымаў абаронцаў Курапатаў, падарыўшы ім сваю кнігу «Імёны Свабоды» з аўтографам.

Паводле Арлова, кнігу атрымае кожны, хто знаходзіцца ў намётавым мястэчку абаронцаў.

Першаму пісьменьнік уручыў кнігу актывісту Сяргею Пальчэўскаму.

Тым часам будаўнікі працягваюць вывозіць тэхніку, бытоўкі, будаўнічыя матэрыялы і абсталяваньне зь месца, дзе незаконна меўся паўстаць 5-павярховы бізнэс-цэнтар з крамай «Белмаркет».

Кніга Ўладзімер Арлова «Імёны Свабоды», выдадзеная ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды», даступная ў pdf-фармаце тут.

Сяргей Пальчэўскі