Дзярждума Расеі прыняла закон аб дэкрыміналізацыі сямейнага гвалту

Дзяржаўная дума Расеі ў пятніцу прыняла ў трэцім і канчатковым чытаньні закон, які дэкрыміналізуе першыя выпадкі сямейнага гвалту. За яго прагаласавалі 380 дэпутатаў, супраць выступілі трое.

Згодна з законапраектам, аднаразовыя пабоі, нанесеныя блізкім сваякам, пераходзяць з разраду крымінальных злачынстваў у катэгорыю адміністрацыйных правапарушэньняў. За паўторныя пабоі прызначаецца крымінальная адказнасьць. Прыхільнікі гэтых зьмяненьняў у заканадаўстве лічаць, што яны абароняць традыцыйныя сямейныя каштоўнасьці.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі Human Rights Watch і Amnesty International, а таксама генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ёрн Ягланд заклікалі расейскіх дэпутатаў адхіліць законапраект. Яны заявілі, што ён пакіне ахвяр хатняга гвалту без абароны.