Нямецкая паліцыя затрымала сырыйца, які плянаваў тэракт на аўтамабілі.
Паліцыя Нямеччыны ў горадзе Саарбрукен затрымала 38-гадовага сырыйца, які плянаваў тэрарыстычны акт.
Пра гэта паведамляе Spiegel online. Паведамляецца, што затрыманы павінен быў учыніць наезд на людзей аўтамабілем, які выглядаў бы як паліцэйскі аўтамабіль. Паведамляецца, што, верагодна, затрыманы кантактаваў з аддзяленьнем «Ісламскай дзяржавы».
Сам затрыманы адкідае абвінавачваньні.