Паліцыя Нямеччыны затрымала саўдзельніка «бэрлінскага тэрарыста»

Паліцыя Бэрліна ў сераду затрымала меркаванага саўдзельніка Аніса Амры, які ўехаў на грузавіку ў натоўп на калядным кірмашы 19 сьнежня.

Па інфармацыі выданьня Spiegel, затрыманы 40-летні грамадзянін Тунісу, які жыве ў сталіцы Нямеччыны.

19 сьнежня грузавік, за рулём якога, як мяркуецца, сядзеў уцякач з Тунісу, уехаў у натоўп на калядным кірмашы ў цэнтры Бэрліна. Загінулі 12 чалавек, 48 — параненыя. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава».