Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасьць за тэракт у Бэрліне


«Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасьць за тэракт у Бэрліне, ахвярамі якога сталі 12 чалавек, перадае BBC са спасылкай на зьвязанае з «Ісламскай дзяржавай» агенцтва Amaq.

Напад на наведвальнікаў каляднага кірмашу ў Бэрліне адбыўся ўвечары 19 сьнежня. Грузавік урэзаўся ў натоўп на плошчы і праехаў каля 50-80 мэтраў.

Нямецкія ўлады лічаць, што грузавік быў накіраваны ў людзей наўмысна. Колькасьць загінуўшых у выніку нападу склала 12 чалавек. Яшчэ 48 чалавек параненыя, стан 18 зь іх ацэньваецца як цяжкі.

На пасажырскім сядзеньні грузавіка паліцыя знайшла мёртвага чалавека. Кіроўцы ў машыне не аказалася — ён быў затрыманы празь некаторы час, гэта быў выхадзец з Пакістану. Бэрлінская паліцыя адпусьціла мужчыну, затрыманага з падазрэньня ў тым, што ён кіраваў грузавіком, які ўрэзаўся ў натоўп.

Мясцовыя праваахоўныя органы ня здолелі знайсьці пацьверджаньняў, што менавіта ён быў за рулём грузавіка. Пошук кіроўцы працягваецца.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG