Кіраўнікі ЭЗ — за працяг санкцый супраць Расеі

Марцін Шульц

Прэзыдэнт Эўрапарлямэнту Марцін Шульц заявіў пра важнасьць дыялёгу з Расеяй і адначасна падтрымцы ціску на Маскву ў справе яе дзеяньняў на ўсходзе Ўкраіны і Сырыі.

Як паведамляе агенцтва Reuters, у часе дыскусіі, арганізаванай газэтай Passauer Neue Presse, Шульц выказаў спадзяваньне, што санкцыі ЭЗ застануцца, таму што яны былі ініцыяваныя ў рамках Менскага пагадненьня і ўмовы іх скасаваньня яшчэ ня выкананыя.

У часе той жа дыскусыі прэзыдэнт Эўрапейскай Рады Доналд Туск у адказ на пытаньне, ці зможа ЭЗ увесьці новыя санкцыі супраць Масквы за яе ваенную падтрымку сырыйскага прэзыдэнта Башара Аль-Асада, заявіў, што адзіны варыянт — працягнуць тыя санкцыі, якія ўжо дзейнічаюць.