Бацькавы коні

Роза Банэр, «Конскі кірмаш» (1855)

Бацька вельмі любіў коней. Ён любіў іх маляваць. Гэта адзінае, што ён мог маляваць. Маляваў іх простым алоўкам. Коні ў яго атрымліваліся стройныя, казачныя, прыгожыя. Калі я быў малы, ён амаль кожны дзень на якой-небудзь паперчыне маляваў мне каня.

...Неяк папрасіў я бацьку намаляваць каня для ўнука. Ён узяў у рукі аловак, некалькі хвілін трымаў яго ў руцэ, а потым паклаў на стол.

— Цяпер гэткія коні, якіх я маляваў, калі ты быў маленькім, у мяне не атрымаюцца, — сказаў ён. — А я хачу, каб ты помніў тых маіх коней...

І заплакаў.

Марат Баскін

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org