Сьледчы камітэт пачаў праверку сьмерці ў турме Ігара Барбашынскага

Ігар Барбашынскі

Паводле прадстаўніцы Сьледчага камітэту па Менскай вобласьці Тацяны Беланог у Жодзінскай гарадзкім упраўленьні Сьледчага камітэту распачатая праверка па факце сьмерці вязьня Жодзінскай турмы Ігара Барбашынскага.

«З мэтай высьвятленьня прычын сьмерці Ігара Барбашынскага прызначаная судова-мэдычная экспэртыза», — паведаміла Тацяна Беланог.

Пра тэрміны заканчэньня экспэртызы прадстаўніца СК сказала, што «экспэртызу мусяць закончыць у адпаведнасьці з законам».